У сценах інжынерна-будаўнічага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 12 лістапада 2015 г. адбылося мерапрыемства пад назвай «Сябры/Dostlar/أصدقاء».
Замежныя студэнты факультэта з Туркменістана, Ірака, Расіі засядалі за круглым сталом з беларускімі студэнтамі і выкладчыкамі. Студэнты расказвалі пра побыт, традыцыі і культуру сваіх краін, паказалі яркія відэа і фота. На сталах было шмат нацыянальных страў як нашай краіны, прыгатаваных актывам факультэта, так і замежных. Студэнты рабілі ўсё сваімі рукамі і за займальнымі гутаркамі спрабавалі розныя прысмакі. Дэканат і кафедры інжынерна-будаўнічага факультэта таксама прынялі ўдзел і паднеслі на стол вялікі святочны пірог з сімволікай факультэта.
Нягледзячы на тое, што некаторым замежным студэнтам было цяжка з-за відавочнага моўнага бар'ера, яны актыўна дзяліліся інфармацыяй пра сябе ў цёплай і душэўнай абстаноўцы.
З усімі навінамі інжынерна-будаўнічага факультэта можна азнаёміцца тут.