У рамках студэнцкага тыдня на інжынерна-будаўнічым факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы 16 лістапада 2015 года стартавала каманднае арыентаванне на мясцовасці пад назвай «QuestBuild».
У турніры прынялі ўдзел 29 каманд студэнтаў факультэта. Кожнай з іх выдалі чатыры заданні, у якіх былі загадкі, рэбусы, размешчаны каардынаты і гістарычныя даведкі аб значных збудаваннях горада Гродна, помніках, забаўляльных і гандлёвых комплексах. У пацверджанне аб выкананні задання неабходна было зрабіць «сэлфі» з аб'ектам і ўсімі членамі каманды.
Лепшай у спаборніцтве апынулася каманда «Таў», якая прайшла квэст за 1 хвіліну і 5 секунд. Другое месца ў каманды «Стройбалет» (час 1 мін 22 сек), трэцяе - у каманды «Цэпеліны» (час 1 мін 23 сек).
З уісмі навінамі інжынерна-будаўнічага факультэта можна азанёміцца тут.