На базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава 19-20 лістапада 2015 года праходзіла II Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце».
На сустрэчы вучоныя і даследчыкі Беларусі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных з асаблівасцямі функцыянавання сучаснай беларускай мовы ў этнакультурнай прасторы Славіі.
Загадчык кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Людміла Васільеўна Рычкова была абрана ў прэзідыум плянарнага пасяджэння.
Л.В. Рычкова выступіла з дакладам, які адлюстроўвае вынікі навуковай работы ў рамках сумеснага беларуска-расійскага праекта «Сацыяльна значная лексіка тэрміналагічнага і прафесійнага характару ў рускай і беларускай мовах».
З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна пазнаёміцца тут.