У Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносін 19-21 лістапада 2015 года праходзіў Усерасійскі кангрэс палітолагаў «Палітычная навука перад выклікамі сучаснай палітыкі». Арганізатарам сустрэчы выступіла Расійская асацыяцыя палітычнай навукі (РАПН).
Асноўная тэма Кангрэса – вызначэнне месца і ролі палітычнай навукі ў дынамічна зменлівых умовах сучаснага свету.
На плянарных, спецыяльных і тэматычных пасяджэннях, круглых сталах, лекцыях выступілі больш за 1500 палітолагаў з 30 краін. Так, загадчык кафедры паліталогі, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Віктар Мікалаевіч Ватыль выступіў са стэндавым дакладам «Еўрапейская інтэграцыя: месца і роля ідэйна-сімвалічнага дыскурсу».
Па міжнароднай класіфікацыі ЕКПІ Кангрэс РАПН уваходзіць у топ-5 сусветных паліталагічных форумаў. Ён накіраваны на ўмацаванне і развіццё Расійскай асацыяцыі палітычнай навуки і яе супрацоўніцтва з айчыннымі і міжнароднымі прафесійнымі супольнасцямі, а таксама на пошук шляхоў вырашэння актуальных грамадска-палітычных праблем і ўкараненне інавацыйных падыходаў у сістэму адукацыі.