У Мінску адбыўся Форум праектаў праграм Саюзнай дзяржавы. Арганізатарамі сустрэчы выступілі Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і нацыянальны даследчы універсітэт «МЭІ».
Мэта форуму - стварэнне міжуніверсітэцкай платформы для рэалізацыі асноўных напрамкаў беларуска-расійскага інтэграцыйнага супрацоўніцтва па падтрымцы таленавітай моладзі ў галіне адукацыі, навукі і інавацыйнай дзейнасці.
Кіраўніцтва факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання ГрДУ імя Янкі Купалы ў асобе Аляксандра Аляксандравіча Скаскевіча падтрымала ініцыятыву загадчыка кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій Аляксандра Сяргеевіча Варанцова адправіць на дадзены форум будучых выпускнікоў 2015-2016 навучальнага года - студэнтаў, якія ў перспектыве плануюць паступаць у магістратуру. Вопыт удзелу ў падобных мерапрыемствах дазволіць ім больш упэўнена выступаць на публіцы і кампетэнтна прадстаўляць свае ідэі.
У форуме прынялі ўдзел студэнты 5 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксей Кушнін і Міхаіл Ярмоленка.
Хлопцы праслухалі лекцыі і семінары вядомых прадстаўнікоў бізнесу і навукі Беларусі і Расіі, якія распавялі аб прыярытэтных кірунках навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Саюзнай дзяржаве, сярод якіх нанатэхналогіі, інфармацыйныя тэхналогіі і робататэхніка, развіццё ядзернай энергетыкі. На форуме купалаўцы даведаліся пра сусветныя тэндэнцыі і перспектыўныя рашэнні ў гэтых сферах, якія могуць стаць вызначальнымі тэхналагічнымі фактарамі развіцця сусветнай эканомікі XXI стагоддзя.
Затым студэнты нашай ВНУ наведалі разам з іншымі ўдзельнікамі сустрэчы такія прадпрыемствы як ААТ «Адані» і «Парк высокіх тэхналогій», дзе для іх была праведзены пазнавальныя экскурсіі.
У ходзе форуму дэлегатам прадставілі асноўныя патрабаванні да падрыхтоўкі і прэзентацыі праектаў, якія ўдзельнічалі ў бізнес-баі. Для гэтага для ўдзельнікаў былі арганізаваны серыі ментарскім сесій, у рамках якіх праводзілася праца з праектамі (праектнымі камандамі) па дапрацоўцы прэзентацыі і падрыхтоўцы да выступлення і абароне праектаў. Па выніках гэтых мерапрыемстваў, праекты ўяўлялі сабой не толькі тэхнічнае рашэнне, а комплексную бізнес-мадэль па яго камерцыялізацыі.
У якасці ментараў выступалі вядучыя эксперты і спецыялісты, што дазволіла ўдзельнікам атрымаць унікальную магчымасць па арганізацыі эфектыўнай камерцыялізацыі сваіх распрацовак.
На бізнес-баі было прадстаўлена 16 праектаў удзельнікаў, спектр якіх быў досыць шырокі: пачынаючы ад прыкладанняў для ПК і заканчваючы інавацыйнымі палімернымі матэрыяламі. Так, праект «Зялёная паркоўка» ад нашага ўніверсітэта прадставіў Міхаіл Ярмоленка.
Высокі ўзровень арганізацыі форуму дазволіў яго ўдзельнікам азнаёміцца з унікальным вопытам рэалізацыі навуковых і інавацыйных праектаў, сусветным вопытам стварэння і развіцця высокатэхналагічнага бізнесу.
З усімі навінамі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання можна азанёміцца тут.