У рамках работы са студэнцкай моладдзю па прафілактыцы тытунекурэння на базе вучэбнага корпуса па вул. Ажэшкі, 22 (спартзалу) 23 і 24 лістапада 2015 года былі арганізаваны спартыўныя эстафеты «Здаровым быць модна!» сярод студэнтаў 1 і 2 курсаў юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
У першы дзень спаборніцтваў лепшыя вынікі сярод першакурснікаў паказалі студэнты спецыяльнасці «Правазнаўства». На другім месцы апынуліся студэнты спецыяльнасці «Міжнароднае права», на трэцім - спецыяльнасці «Эканамічнае права».
У другі дзень спаборніцтваў сярод другакурснікаў першымі таксама сталі студэнты спецыяльнасці «Правазнаўства». Другое месца заняла каманда спецыяльнасці «Эканамічнае права», трэцяе - «Міжнароднае права».
Актыўна падчас турніру ўдзельнікаў падтрымлівалі балельшчыкі - студэнты ўсіх курсаў факультэта.
Распараджэннем дэкана факультэта Святланы Ягораўны Чабуранавай ўсім удзельнікам каманд аб'яўлена падзяка.
Падрыхтавалі студэнтаў юрыдычнага факультэта да спаборніцтваў выкладчыкі кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры.
З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азанёміцца тут.