Упраўленнем адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта сумесна з вучэбна-метадычным аддзелам Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі на базе сярэдняй школы № 36 г. Гродна з польскай мовай навучання быў арганізаваны і праведзены абласны конкурс чытальнікаў польскай паэзіі-2015.
Журы конкурсу ўзначаліла кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры польскай філалогіі, кіраўнік філіяла кафедры польскай філалогіі ў СШ № 36 г. Гродна з польскай мовай навучання Вольга Яўгеньеўна Панькова. У працы судзейскай калегіі малодшай узроставай катэгорыі прыняла ўдзел магістрант кафедры польскай філалогіі Ганна Гебень.
Удзельнікамі конкурсу сталі 45 навучэнцаў з устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, у якіх вывучаецца польская мова.
Журы адзначыла высокі ўзровень дэкламатарскага мастацтва ўдзельнікаў, пісьменнасць і эмацыйнасць чытальнікаў, іх артыстычнае майстэрства, а таксама глыбіню пранікнення ў сэнсавую структуру і вобразную сістэму мастацкага тэксту.
З усімі навінамі філалагічнага факлуьтэта можна азанёміцца тут.