У Палескім дзяржаўным універсітэце (г. Пінск) адбыўся чацвёрты штогадовы «Pinsk Invest Weekend». Удзельнікам дзелавога форума сталі студэнты 4 курса факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы Дзмітрый Порахаўникаў, Рэната Сагун і Вікторыя Валішэўская.
На суд аўтарытэтнага журы купалаўцы прадставілі інвестыцыйны праект «Fun&Roll» па будаўніцтве ў горадзе Гродна першага ролердрома. Бізнес-ідэя каманды студэнтаў факультэта эканомікі і кіравання атрымала высокую ацэнку з боку журы, сам праект быў адзначаны дыпломам у намінацыі «Перспектыўны».
Для студэнтвў моладзевы інвест-форум запомніўся як першы поспех у бізнэсе і ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з ідэямі і распрацоўкамі іншых бізнесменаў. У рамках «Pinsk Invest Weekend» вопытнымі экспертамі і паспяховымі бізнесменамі былі праведзены майстар-класы для пачаткоўцаў студэнтаў-прадпрымальнікаў.
З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёміцца тут.