Ігар Вячаслававіч Ляговіч распавёў пра гісторыю стварэння самага першага конкурсу прыгажосці, падзяліўся вопытам арганізацыі дыскатэк, шоу-праграм, першых у горадзе рок-фэстаў і іншых забаўляльных мерапрыемстваў.
У час сустрэчы студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы даведаліся сакрэты прадзюсарскага майстэрства ў арганізацыі і прасоўванні маштабных і разнастайных падзей у індустрыі забавак Гродна. Дзякуючы непасрэдным зносінам з прадзюсарам, многія пытанні ў сферы падзейнага менеджменту сталі зразумелымі для студэнтаў.
У заключнай частцы сустрэча набыла характар нефармальных зносін, у рамках якіх шэраг студэнтаў атрымалі карысныя кансультацыі ад І.В. Ляговіча як эксперта і практыка ў галіне індустрыі вольнага часу і арганізацыі на камерцыйнай аснове паспяховых культурна-масавых мерапрыемстваў.
У час размовы студэнты атрымалі магчымасць звязаць навучанне з рэальнымі працэсамі ў галіне індустрыі вольнага часу, паказаць студэнтам магчымасці для стварэння ўласнага прадукту, звязанага з падзейным турызмам як для айчынных, так і для замежных спажыўцоў.
Сустрэча з вядомым прадзюсарам была арганізавана выкладчыкамі кафедры турызму і культурнай спадчыны Святланай Віктараўнай Чувак і Анжалікай Віктараўнай Ляговіч.
З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азанёміцца тут.