У спартыўнай зале Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшло вялікае спартыўнае свята, прымеркаванае да Дня інваліда і Міжнароднага дня людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа пры ўдзеле Цэнтра дзённага знаходжання людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Актыўны ўдзел у свяце прынялі прадстаўнікі СШ № 27 г. Гродна, кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры (Таццяна Аляксандраўна Храмава і Вольга Леанідаўна Юрага), супрацоўнікі Гродзенскай АУМЧС і выхаванцы школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху былі ўдзельнікамі.
Праграма свята была вельмі насычанай. Адкрыў мерапрыемства студэнт факультэта мастацтваў і дызайну Андрэй Доктараў гімнам «Героі спорту». Сюрпрызам для ўсіх удзельнікаў стала з'яўленне ў зале кінолагаў з сабакамі, якія прадэманстравалі ўменне выконваць розныя каманды і трукі.
Пасля прадстаўлення журы, у склад якога ўвайшлі начальнік спартыўнага клуба ГрДУ імя Янкі Купалы Кірыл Іванавіч Акуліч, загадчык дзённага Цэнтра Чырвонага Крыжа Інэса Генрыхаўна Ларыёнава, чэмпіёнка і шматразовы прызёр Паралімпіяд Ядвіга Скарабагатая, дацэнт кафедры спартыўных гульняў Валянціна Пятроўна Навойчык і галоўны суддзя Аляксей Садоўскі, пачалася спартыўная частка свята - эстафеты.
Удзельнікі былі падзеленыя на тры каманды, у кожнай з якіх былі падапечныя дзённага цэнтра, навучэнцы школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху, навучэнцы СШ № 27 г. Гродна і валанцёры ГрДУ імя Янкі Купалы. У перапынках паміж эстафетамі з харэаграфічнымі нумарамі выступілі калектыў «Like», падапечная і валанцёр дзённага Цэнтра Чырвонага Крыжа Сабіна Зульфугараа, дзеці са школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху, якія таксама прадэманстравалі цудоўныя жэставыя песні, сваё майстэрства паказалі каратысты з СШ № 27. Валанцёры факультэта фізічнай культуры і факультэта псіхалогіі паказалі сцэнку пра шкоду курэння і пад лозунгам «Кінь нікацін - з'еш вітамін» раздалі ўсім удзельнікам і гледачам мандарыны.
Усе ўдзельнікі і гледачы атрымалі велізарную колькасць станоўчай энергіі і спартыўнага зарада.
З усімі навінамі факультэта фізічнай культуры можна азнаёміцца тут.