Прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, доктар гістарычных навук ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Валянцінаўна Марозава ў рамках праграмы BACERCAN + прачытала лекцыйны курс «Гісторыя Беларусі ў еўрапейскім кантэксце: канфлікт гістарычнай памяці» ў Аляксандраўскім інстытуце пры Універсітэце Хельсінкі.
Для кожнай лекцыі С.В. Марозава падрыхтавала мультымедыйныя прэзентацыі, а на адукацыйным партале Moodle Хельсінкскага ўніверсітэта размясціла неабходны метадычны матэрыял, якім мог скарыстацца кожны студэнт ВНУ. Пасля курсу лекцый Святлана Валянцінаўна прыняла пісьмовы іспыт.
Падчас стажыроўкі С.В. Марозава таксама мела магчымасць працаваць у Славянскім аддзеле Нацыянальнай бібліятэкі Фінляндыі, дзе пазнаёмілася з найноўшымі працамі замежных аўтараў па гісторыі Беларусі.
Даведка
Аляксандраўскі інстытут - гэта дзяржаўны інстытут, створаны ў 1996 годзе пры Універсітэце Хельсінкі, буйны і найбольш аўтарытэтны навуковы Фінскі цэнтр па даследаванні Расіі і Усходняй Еўропы. Яго дзейнасць закранае сферу навуковых даследаванняў, навучання і экспертызы па Расіі і Усходняй Еўропе, асабліва ў галіне грамадскіх і гуманітарных навук. Аляксандраўскі інстытут ажыццяўляе шэраг партнёрскіх пагадненняў з навуковымі і навучальнымі ўстановамі Расіі і іншых краін, у тым ліку з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы. Аляксандраўскі інстытут штогод праводзіць свае міжнародныя навуковыя канферэнцыі.
З усімі навінамі факлуьтэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаміцца тут.