Пытанні рэалізацыі практыка-арыентаванай адукацыі, узаемадзеяння з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў па эканамічных спецыяльнасцях сталі прадметам дыскусіі ў рамках пасяджэння Каардынацыйнага савета факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы, якое адбылося 11 снежня 2015 года.
У працы сустрэчы прынялі ўдзел 14 членаў Савета і госці пасяджэння: прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Генадзій Аляксеевіч Гачко і кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна, кандыдат эканамічных навук Анатолій Анатольевіч Бубен.
На пасяджэнні абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва факультэта эканомікі і кіравання з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў. Намеснік старшыні Каардынацыйнага савета, дэкан факультэта эканомікі і кіравання, кандыдат эканамічных навук Марына Яўгеньеўна Карпіцкая ў сваім выступе распавяла аб неабходнасці фарміравання цэласнай сістэмы ўзаемадзеяння па падрыхтоўцы кадраў эканамічнага профілю і адзначыла станоўчую дынаміку ўзаемадзеяння з ключавымі суб'ектамі гаспадарання г. Гродна: ААТ «Гродзенскі мясакамбінат», ААТ «Малочны свет», ААТ «Гранітэкс», ААТ «АСБ Беларусбанк», ДУ «Адміністрацыя СЭЗ «Гроднаінвест», Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.
Дырэктар Гродзенскай абласной установы фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Аляксандр Віктаравіч Панамароў звярнуў увагу на адаптацыю тэарэтычных ведаў студэнта да вядзення малога і сярэдняга бізнесу і прапанаваў папулярызаваць ідэю стартапаў.
Загадчык кафедры менеджменту Лі Чон Ку сфармуляваў шэраг прапаноў для рэгіёну (ад стратэгіі ўстойлівага развіцця да ацэнкі канкурэнтаздольнасці) і арганізацый (распрацоўка бізнес-планаў і бізнес-праектаў, удасканаленне маркетынгавай і знешнеэканамічнай дзейнасці і да т.п.).
Ідэю аб неабходнасці ўключыць у склад Каардынацыйнага савета не менш аднаго прадстаўніка ад прадпрыемства па профілю спецыяльнасцяў падрыхтоўкі і прадстаўнікоў органаў улады агучыла Марына Яўгеньеўна Карпіцкая, прапанаваўшы кандыдатуры:
намесніка старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэя Георгіевіча Болтрыка;
кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна, кандыдата эканамічных навук Анатолія Анатольевіча Бубена;
дырэктара ААТ «Гродзенскі мясакамбінат», кандыдата эканамічных навук Анатолія Георгіевіча Грышука;
дырэктара ААТ «Малочны свет» Марыны Яўгеніеўны Анікеевай;
дырэктара ААТ «Гранітэкс» Валянціны Аляксандраўны Лаўцель.
На думку старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю Святланы Васільеўны Семянчук, новы склад Каардынацыйнага савета факультэта эканомікі і кіравання дазволіць прыцягнуць да ўзаемадзеяння з вышэйшай школай па пытаннях практыка-арыентаванай падрыхтоўкі ўсіх зацікаўленых суб'ектаў.
Надзею на ўзмацненне ўзаемадзеяння і важнасць сустрэчы «за адным сталом» аднагалосна выказалі ўсе ўдзельнікі.
З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можнат азанёміцца тут.