Навучэнцы Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавалі калядны ранішнік для выхаванцаў Парэцкай дзяржаўнай дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Для дзяцей была падрыхтавана насычаная канцэртная праграма з Дзедам Марозам і Снягуркай. Госці і дзеці вадзілі карагоды, гулялі, спявалі, танцавалі і глядзелі шоу мыльных бурбалак. Маленькія ўдзельнікі свята чыталі вершы Дзеду Марозу і прымалі актыўны ўдзел у конкурсах.
У канцы ранішніка навучэнцы каледжа паднеслі выхаванцам школы-інтэрната падарункі: цацкі, кнігі, мячы, гульні, альбомы і іншыя канцылярскія прыналежнасці.
Дзеці аддзячылі Дзеду Марозу і Снягурцы бурнымі апладысментамі і прамяністымі ўсмешкамі.
З усімі навінамі Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы можна азнаёміцца тут.