У рамках правядзення абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па нямецкай мове ў 2016 годзе выкладчыкі кафедры рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы правялі прафарыентацыйнае мерапрыемства са школьнікамі 10-11 класаў Гродзенскай вобласці.
Старшыя выкладчыкі кафедры Вольга Барысаўна Сасноўская, Алена Мікалаеўна Джух, Жанна Яўгеньеўна Саліта, Кацярына Мікалаеўна Дубіцкая і дацэнт кафедры Святлана Сяргееўна Масленнікава падрабязна распавялі дзецям пра ўмовы атрымання адукацыі на філалагічным факультэце, новых спецыяльнасцях і прафесіях, якія можна атрымаць на факультэце, а таксама аб магчымасцях працаўладкавання выпускнікоў і праходжанні моўных практык за мяжой.
Школьнікі даведаліся аб студэнцкай мабільнасці і запатрабаванасці выпускнікоў, аб цікавым вучэбным, культурным, грамадскім і навуковым жыцці купалаўцаў.
З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.