На базе факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 14 студзеня 2016 года прайшоў майстар-клас «Адукацыйныя трэнды і сучасныя тэхналогіі».
У семінары прынялі ўдзел выкладчыкі цыклавой камісіі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і эканомікі Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы А.У. Пчэльнік і А.У. Лапыш.
На майстар-класе выкладчыкі пазнаёміліся з тэндэнцыямі развіцця адукацыі, інавацыйнымі педагагічнымі тэхналогіямі, навучылася прымяненню камп'ютарных тэхналогій для візуалізацыі інфармацыі і авалодалі тэхналогіямі ацэньвання навучэнцаў на прыкладзе асобных сэрвісаў.
У канцы майстар-класа выкладчыкам былі ўручаны сертыфікаты.
З усімі навінамі тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы можна азнаёміцца тут.