Замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы 28 студзеня 2016 года разам з выкладчыкамі кафедры рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін А.І. Білюценка, І.Г. Краскоўскай, Т.У. Чаркес і Л.М. Шумской наведалі экспазіцыю лялек гродзенскай ремесніцы Галіны Жамчужнікавай.
Дырэктар Музея гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы Уладзімір Міхайлавіч Сытых павітаў гасцей выставы і расказаў ім пра самабытным талент аўтара.
Навучэнцы з цікавасцю разглядалі лялек у беларускай нацыянальнай вопратцы, персанажаў рускіх народных казак і лялек-нявест ў нацыянальных касцюмах розных краін свету.
У рамках наступнага візіту ў Музей гісторыі купалаўскага ўніверсітэта замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі пазнаёмяцца з гісторыяй ВНУ.
З усімі навінамі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі можна азнаёміцца тут.