У ліцэі № 1 г. Ліда адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства «Час выбіраць свой шлях» для школьнікаў 10-11 класаў, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі вядучых ВНУ краіны.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставілі дацэнт кафедры хіміі і хімічнай тэхналогіі факультэта біялогіі і экалогіі Вольга Міхайлаўна Траццякова і студэнтка 5 курса Ганна Трусіла. Прадстаўнікі нашай ВНУ распавялі школьнікам аб вучэбным, навуковым і грамадскім жыцці студэнтаў, прапанавалі прайсці ім анкетаванне і запрасілі наведаць факультэт у Дзень адчыненых дзвярэй, які пройдзе ў сакавіку.
Таксама на мерапрыемстве аб магчымасцях сваіх ВНУ распавялі супрацоўнікі і студэнты Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А.Д. Сахарава і Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З усімі навінамі факультэта біялогіі і экалогіі можна азнаёміцца тут.