Купалаўцы атрымалі ўзнагароды за паспяховую падтрымку іміджу факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы на высокім узроўні.
Так, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі» Алеся Прытуленец атрымала стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Студэнтцы 2 курса спецыяльнасці «Сацыялогія» Ілоне Недзялеўскай прызначана імянная стыпендыя імя Петруся Броўкі.
Студэнт 4 курса спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі» Канстанцін Каратышэўскі атрымаў імянную стыпендыю імя Івана Шамякіна.
Студэнтцы 5 курса спецыяльнасці «Журналістыка» Алене Юшкевіч прызначана стыпендыя Савета ўніверсітэта.
З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.