Гродзенскае абласное дабрачыннае аб'яднанне «Гродзенскі цэнтр абароны жыцця і сям'і «РадзiМа» і дабрачынны фонд абароны жыцця і сям'і «Адкрытыя сэрцы» правялі ў парафіяльным комплексе Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора семінар «Актуальныя праблемы аказання дапамогі цяжарным жанчынам у крызіснай сітуацыі. Айчынны і міжнародны вопыт». У сустрэчы прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
Дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Алена Мікалаеўна Лапкоўская старшы выкладчык кафедры Кацярына Фёдараўна Князева, спецыяліст дэканата Марына Іосіфаўна Лойка, бібліятэкар аддзела абслугоўвання навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Іосіфаўна Дзеціна і студэнтка 2 курса Яна Мілюк пазнаёміліся з метадамі працы з жанчынамі, якія знаходзяцца ў крызіснай сітуацыі.
На семінары з дакладам перад аўдыторыяй выступілі прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Гродзенскага цэнтра абароны жыцця і сям'і «Радзiма», спецыялісты кабінета «За нараджэнне!» жаночай кансультацыі № 2 г. Гродна, а таксама псіхатэрапеўты і псіхолагі. Падзяліліся сваім вопытам з прысутнымі замежныя госці: каталіцкі святар, прэзідэнт Міжнароднага чалавечага жыцця, найбуйнейшай у свеце пралайф-арганізацыі айцец Шэнай Боке (ЗША) і каардынатар для Еўрапейскага рэгіёну гэтай жа арганізацыі Ёханэс Бухер (Аўстрыя).
Праграма семінара разлічана на псіхолагаў, псіхатэрапеўтаў устаноў аховы здароўя, псіхолагаў-валанцёраў, якія ажыццяўляюць кансультаванне цяжарных жанчын у крызіснай сітуацыі і валанцёраў, якія аказваюць дапамогу цяжарным жанчынам.
З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.