Упершыню студэнты юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у Беларускім нацыянальным адборачным раўндзе конкурсу імя Ф. Джэсапа, які прайшоў у Мінску. Купалаўскую ВНУ на конкурсе прадставілі студэнты 4 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" - Марына Нікіфарэнка і Мейліс Тачмамедаў. Суправаджальнікам каманды выступіла старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Наталля Сяргееўна Габец.
За права прадставіць Рэспубліку Беларусь у Вашынгтоне змагаліся 7 каманд з 6 універсітэтаў краіны. На конкурсе студэнты выступалі ў ролі адвакатаў, прадстаўляючы вусныя і пісьмовыя пазіцыі сваіх краін у Міжнародным судзе ААН па спрэчцы, заснаванай на рэальных падзеях, разглядалі пытанні экспрапрыяцыі ўласнасці, масавага сачэння, прадастаўлення доказаў у судзе.
Студэнты юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы паказалі добры вынік. Арганізатары адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі купалаўцаў. Па выніках выступлення Марыне Нікіфарэнка і Мейлісу Тачмамедаву былі ўручаны сертыфікаты і спецыяльная ўзнагарода «Friend of Jessop». Па выніках адборачнага раўнда перамогу атрымалі студэнты факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Судзілі Беларускі нацыянальны адборачны раўнд конкурсу імя Ф. Джэсапа 34 вядомых практыка і вучоных у сферы юрыспрудэнцыі і права з ЗША, Украіны, Расіі і шэрагу краін СНД.
Справка
Конкурс имени Ф. Джессопа – это крупнейший и один из самых известных во всем мире конкурсов по международному праву между студентами вузов. Организаторами конкурса являются международная ассоциация студентов-юристов ILSA и международная юридическая фирма White&Case.
Конкурс был учрежден в 1959 году в Гарвардском университете как соревнование по международному праву в форме судебного заседания, имитирующего рассмотрение спора между государствами в Международном суде ООН.
Конкурс имени Ф. Джессопа проводится на английском языке и состоит из двух частей: подготовка меморандумов (письменное изложение правовых позиций каждой из сторон спора) и участие в устных прениях с командами соперников в судебных заседаниях.
Со всеми новостями юридического факультета можно ознакомиться здесь.