Студэнты спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы 12 лютага 2016 года навесдалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Таццяну Іванаўну Разгуляеву. Сустрэчу арганізавала старшы выкладчык кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Тамара Аляксандраўна Дабрыян ў рамках грамадзянска-патрыятычнага выхавання маладога пакалення.
Гутарка з ветэранам прайшла ў сяброўскай хатняй абстаноўцы. Таццяна Іванаўна распавяла, як яна, 17-гадовая школьніца, у 1941 годзе добраахвотна запісалася ў рады Савецкай Арміі. Дзяўчыну накіравалі ў школу радыстаў, пасля паспяховага заканчэння якой Таццяна Іванаўна пайшла ў партызанскі атрад у беларускія лясы. Далікатная дзяўчына з аўтаматам і рацыяй на плячах прайшла ўсю вайну, адважна вынесла ўсе выпрабаванні і пазбаўленні суровага партызанскага жыцця.
У цяперашні час Таццяна Іванаўна Разгуляева - член Савета Ветэранаў Кастрычніцкага раёна г. Гродна.
З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёміцца тут.