У інтэрнаце № 4 ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі традыцыйныя спаборніцтвы па армрэслінгу. У турніры прынялі ўдзел беларускія і замежныя студэнты.
Усе спартсмены былі падзелены на групы па некалькіх вагавых катэгорыях. У ходзе спаборніцтваў суддзям мелася вызначыць наймацнейшых.
Па выніках спаборніцтваў пераможцамі былі прызнаны: студэнт 1 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Ягор Грышын, студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Мавлан Мавламаў, студэнты 3 курса факультэта фізічнай культуры Аляксей Капітула і Аляксей Рымко, студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ісламбек Рэйімбаеў, студэнт 4 курса філалагічнага факультэта Арслан Гурд.
Пераможцы турніру ўзнагароджаны дыпломамі студэнцкага гарадка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.