У стралковым ціры Аб'яднанага гарадскога ваеннага камісарыята адбылося першынства ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы сярод пастаяннага складу па стральбе са штатнай зброі.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 5 каманд, якія прадстаўляюць структурныя падраздзяленні факультэта. Спаборніцтвы праводзіліся па практыкаванні ПМ-1 з пісталета Макарава.
У камандным першынстве перамогу атрымала каманда кіравання ваеннага факультэта. Другімі на спаборніцтвах сталі прадстаўнікі кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых. Трэцяе месца заняла каманда афіцэраў батальёна курсантаў.
У асабістым першынстве чэмпіёнам ваеннага факультэта стаў лабарант аддзялення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Аляксандр Барысавіч Радчанка, другое месца заняў старшы выкладчык тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых, падпалкоўнік Аляксандр Мікалаевіч Строк, трэцяе месца - начальнік кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых, палкоўнік Андрэй Казіміравіч Лушнеўскі .
З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.