На кафедры рамана-германскай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры Святланы Масленнікавай правялі маштабнае даследаванне "Фразеолага-парэміялагічныя сістэмы беларускай і нямецкай моў: структура, семантыка, функцыянаванне".
У рамках даследавання метадам суцэльнай выбаркі былі прааналізаваны беларускія і нямецкія фразеалагізмы, прыказкі і прымаўкі з кулінарным, біблейскім, музычным кампанентамі і кампанентамі-заонімамі з сучасных фразеалагічных і парэміялагічных слоўнікаў.
Выяўлены агульныя і адметныя рысы семантыкі і функцыянавання фразеалагізмаў у беларускай і нямецкай мовах, а таксама вызначаны ступень уплыву адной мовы на іншую. Акрамя таго, былі прааналізаваны безэквівалентныя адзінкі ў абедзвюх мовах.
Нацыянальна-спецыфічныя асаблівасці функцыянавання прааналізаваных устойлівых выразаў могуць быць скарыстаны ў лексікаграфіі пры складанні перакладных слоўнікаў фразеалагізмаў і парэмій, а таксама пры выкладанні моў у супастаўляльным аспекце.