VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы псіхалогіі асобы і сацыяльнага ўзаемадзеяння» прайшла сёння, 10 кастрычніка. Навукоўцы абмеркавалі нямала цікавых тэм і падзяліліся вынікамі даследаванняў.
У рамках працы секцый удзельнікі абмеркавалі псіхалагічную фенаменалогію і механізмы развіцця асобы, а таксама метадалагічныя, тэарэтычныя і прыкладныя аспекты псіхалогіі асобы і сацыяльнага ўзаемадзеяння.
Таксама на парадку дня стаяла роля інтэлекту ў арганізацыі ментальнага досведу. Акрамя таго, ішла размова аб праблемах развіцця асобы ў лічбавым грамадстве і прафесійным росце, суб'ектнасці асобы ў адукацыйным працэсе і ў сямейным соцыуме, аб духоўна-маральным развіцці асобы і міжкультурным узаемадзеянні.
Канферэнцыя праводзілася на трох працоўных мовах – беларускай, рускай і англійскай. У праграме мерапрыемства – пленарнае пасяджэнне, стэндавыя даклады і круглыя сталы, што забяспечвае разнастайнасць форм абмену ведамі і вопытам.
Сёння ў сучасным свеце вывучэнне псіхалогіі становіцца асабліва важным. Дадзеная навука дапамагае зразумець сябе і іншых, развіваць эмацыйны інтэлект, паляпшаць міжасобасныя адносіны і забяспечваць здаровы псіхічны стан. Яе роля ў фарміраванні гарманічнай асобы і паспяховага сацыяльнага ўзаемадзеяння цяжка пераацаніць.