У аўторак, 15 кастрычніка, на базе філіяла кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці адбылося чарговае пасяджэнне студэнцкага навуковага гуртка для студэнтаў 3-4 курсаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Члены СНК кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Купалаўскага ўніверсітэта правялі практыка-арыентаваны занятак для купалаўцаў.
Мадэратарамі сустрэчы выступілі начальнік упраўлення лабараторных даследаванняў рэчавых доказаў біялагічнага характару Сяргей Арановіч і намеснік начальніка ўпраўлення судова-медыцынскіх экспертыз Уладзімір Гербач.
Студэнты азнаёміліся з работай лабараторыі па даследаваннях біялагічнага характару і экспазіцыяй музея, а таксама наведалі спецыяльны аб'ект па правядзенні судова-медыцынскіх экспертыз.
У ходзе інтэрактыўнай гутаркі члены СНК актыўна задавалі пытанні па тэме экспертных даследаванняў і атрымалі кампетэнтныя адказы на іх.
Бакі выказалі намер прадоўжыць плённае супрацоўніцтва з мэтай падрыхтоўкі кадраў для праваахоўных органаў.