Купалаўскі ўніверсітэт зноў пацвярджае статус вядучага навукова-даследчага цэнтра. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь афіцыйна зарэгістраваў тры новыя патэнты на вынаходніцтвы і карысныя мадэлі, створаныя выкладчыкамі ўніверсітэта.
Аўтары інавацыйных распрацовак – прафесар кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў Яўген Аўчыннікаў, дацэнт кафедра лагістыкі і метадаў кіравання Яўгена Эйсымонт, старшы выкладчык кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій Валянцін Янічкін.
Атрыманне новых патэнтаў – гэта паказчык высокай эфектыўнасці інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта, дэманстрацыя навуковага патэнцыялу выкладчыцкага складу, умацаванне пазіцый універсітэта ў акадэмічным асяроддзі.
Запатэнтаваныя распрацоўкі адкрываюць шырокія магчымасці для развіцця высокатэхналагічных напрамкаў, практычнага прымянення навуковых даследаванняў, умацавання сувязей паміж навукай і прамысловасцю, павышэння канкурэнтаздольнасці ўніверсітэта.