17 і 18 кастрычніка ў Мінску пад эгідай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь адбылася юбілейная XXV Міжнародная навуковая канферэнцыя "Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця".
Арганізатарам выступіў Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі, які сабраў на мерапрыемства вядучых беларускіх і замежных вучоных-эканамістаў, экспертаў-практыкаў і прадстаўнікоў дзелавых колаў.
На канферэнцыі разглядаліся прыярытэты і механізмы дзяржаўнага рэгулявання ўстойлівага развіцця ва ўмовах новай геапалітычнай і геаэканамічнай сітуацыі. З дакладам на тэму распрацоўкі рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Гродзенскай вобласці на перыяд да 2040 года выступіла кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт кафедры экалогіі факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Крамлёва. Яна прадставіла вынікі сваіх даследаванняў і прапанавала падыходы да доўгатэрміновага развіцця Гродзенскага рэгіёна.
Удзел у такіх мерапрыемствах дазваляе не толькі дзяліцца досведам і навуковымі адкрыццямі, але і ўмацоўваць міжнародную навуковую супольнасць. Акрамя таго, канферэнцыі дадзенага ўзроўню садзейнічаюць павышэнню прэстыжу і навуковага аўтарытэту вучонага як спецыяліста ў сваёй галіне.