XXI Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых вучоных «Моладзь у навуцы – 2024» арганізавана Саветам маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры падтрымцы Міжнароднай асацыяцыі акадэміі навук. Удзельнікамі навуковай падзеі сталі маладыя вучоныя факультэта псіхалогіі.
У гэтым годзе ў рабоце канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі з акадэмічных арганізацый і ВНУ Беларусі, Расіі, Узбекістана, Манголіі, Казахстана, Кыргызстана, Азербайджана, Арменіі, Турцыі.
Факультэт псіхалогіі і навукова-педагагічную школу доктара псіхалагічных навук, прафесара Канстанціна Карпінскага на канферэнцыі прадставілі кандыдат псіхалагічных навук, старшы выкладчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Таццяна Парфёнава і магістр псіхалогіі, старшы выкладчык кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі Ганна Маразенка.
Канферэнцыя праходзіць з 29 па 31 кастрычніка ў НАН Беларусі. Гэта найбуйнейшае мерапрыемства ў краіне, накіраванае на абмен навуковымі ведамі і дасягненнямі сярод маладых вучоных, а таксама на ўмацаванне міждысцыплінарных сувязей і развіццё міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Сёлета ў рабоце канферэнцыі прымаюць удзел больш за 600 маладых вучоных.