Прэзентацыя кнігі «Навукова-педагагічны дыскурс беларусазнаўчай спадчыны А.І. Хлебцэвіча (да 140-годдзя з дня нараджэння бібліятэказнаўца)» бібліятэкара І катэгорыі навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы Міхаіла Пажарыцкага прайшла 25 кастрычніка 2024 года ў рамках ХІ Міжнароднага кангрэса «Бібліятэка як феномен культуры», арганізаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
Міхаіл Пажарыцкі выступіў на секцыі «Бібліятэка і навука: узаемадзеянне і перспектывы» з грунтоўным дакладам «Беларускі і рускі бібліятэказнаўца. Прэзентацыя выдання «"Навукова-педагагічны дыскурс беларусазнаўчай спадчыны А.І. Хлебцэвіча (да 140-годдзя з дня нараджэння бібліятэказнаўца)"».
Таксама ў рамках кангрэса працавала выстаўка «Дакументальная спадчына А.І. Хлебцэвіча».
Даведачна
Яўген Іванавіч Хлябцэвіч (25.07(06.08).1884, мястэчка Жыровічы Слонімскага павета Гродзенскай губерні – 20.10.1953, г. Масква) – вядучы беларускі і рускі бібліятэказнаўца, беларускі і рускі кнігазнаўца, літаратуразнавец, біёграф і бібліёграф. Ён заснавальнік бібліятэчнай справы ў Беларусі. Наш слаўны зямляк шмат зрабіў па бібліяграфіі Гродзеншчыны, па стварэнні бібліятэк у нашым рэгіёне.