Сакратароў першасных арганізацый прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый г. Гродна сабраў моладзевы форум «Поспех і лідарства ў Год культуры».
На форум былі запрошаныя прадстаўнікі гарадской ўлады, а таксама супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У межах сустрэчы метадыст аддзела падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў УВРзМ, старшыня ПСА «Белая Русь» Сяргей Алегавіч Іваноў распавёў удзельнікам форума аб культурна-гістарычным праекце ўніверсітэта «Жывая гісторыя» і арганізацыі мерапрыемстваў на ўзроўні ВНУ, горада, вобласці і рэспублікі. Старшы выкладчык кафедры журналістыкі і фотамастак Сергей Паўлавіч Марозаў пазнаёміў лідараў першасных арганізацый горада з асновамі фотажурналістыкі і распавёў пра сваю дзейнасць ва ўніверсітэце.
Таксама на сустрэчы ўдзельнікі спрабавалі знайсці адказы на пытанні «Ці лёгка быць сапраўдным лідарам для свайго актыву? Які ён - сапраўдны лідар? Ад чаго залежыць паспяховасць? І ці лёгка гэтага дамагчыся?». Акрамя таго, сваім вопытам дзяліліся лідары першасных арганізацый, якія занялі лідзіруючыя месцы на конкурсе «Маладзёжны фармат - 2015».