Цыкл уключаў у сябе правядзенне конкурсу «Гаспадар і гаспадыня», фотаконкурсу «Духоўная спадчына маёй сям'і» і конкурсу творчых работ «Увесь свет дзецям».
У рамках апошняга студэнтам купалаўскага ўніверсітэта, навучэнцам каледжаў і школьнікам горада неабходна было праявіць свае творчыя здольнасці і стварыць цікавыя працы для дзяцей. Удзельнікі прадставілі мяккія цацкі, карціны, выкананыя ў розных тэхніках, тапіарыі, ўпрыгажванні для дома з паперы, скуры і іншых матэрыялаў, а таксама міні-скульптуры.
Адзначым, што ўсе працы, прадстаўленыя студэнтамі, будуць выкарыстаны падчас дабрачынных акцый і мерапрыемстваў. А сродкі, атрыманыя ад іх рэалізацыі, накіраваны ў дзіцячыя дамы і інтэрнаты і на дапамогу ў лячэнні хворых дзяцей.
Пры ацэнцы вырабаў журы ўлічвала арыгінальнасць задумы, мастацкі і эстэтычны ўзровень твора, творчую індывідуальнасць, тэхніку і якасць выканання.
Найбольш арыгінальнымі працамі, на думку судзейскай камісіі, былі вырабы, якія прадстаўлены навучэнцамі Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы. Другое месца падзялілі студэнты факультэта мастацтваў і дызайну і факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Трэцяе ў школьнікаў Кастрычніцкага раёна г. Гродна.
Па выніках усяго цыклу мерапрыемстваў па выхаванні адказнага стаўлення да сям'і «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў» першае месца займае факультэт мастацтваў і дызайну. Другое - школьнікі Ленінскага раёна г. Гродна, трэцяе - Тэхналагічны каледж ГрДУ імя Янкі Купалы.
Нагадаем, што ўжо завяршыўся першы цыкл марафону - цыкл інтэлектуальных мерапрыемстваў «Мы - нашчадкі Перамогі». Даведацца пра яго пераможцаў можна па спасылцы.
У цяперашні час удзельнікі праяўляюць сябе ў цыкле творчых мерапрыемстваў «Моладзь. Ініцыятыва. Будучыня». Наперадзе ў студэнтаў, навучэнцаў каледжаў і школьнікаў Гродна ваенна-спартыўныя выпрабаванні і турыстычны злёт. Асобна будуць змагацца сем'і супрацоўнікаў універсітэта і каледжаў ў конкурсе «Тата, мама, я - спартыўная сям'я».
- Наиболее оригинальными работами в конкурсе творческих работ «Весь мир детям», по мнению судейской комиссии, были изделия, представленные учащимися Технологического колледжа ГрГУ имени Янки Купалы
- Второе место разделили студенты факультета истории, коммуникации и туризма
- Также вторыми стали студенты факультета искусств и дизайна
- Третье у школьников Октябрьского района г. Гродно
- Творческие работы школьников Ленинского района г. Гродно
- Творческая работа студентов юридического факультета
- Творческие работы студентов педагогического факультетов
- Творческие работы студентов факультета психологии
- Творческие работы студентов филологического факультета
- Творческая работа студентов факультета биологии и экологии
- Творческая работа студентов факультета экономики и управления
- Творческие работы студентов факультета инновационных технологий машиностроения
- Творческая работа студентов факультета математики и информатики