Спаборніцтвы па ваенна-прыкладным мнагаборстве праходзілі з 11 па 13 красавіка. Удзел у ім узялі ваенныя факультэты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі і Ваенна-медыцынскі інстытут Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.