Аб'яўлены конкурс для падачы заявак у рамках праграмы Erasmus + для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў ГрДУ імя Янкі Купалы на навучанне ва Універсітэце Аляксандра Іаана Кузы (Яссы, Румынія) і Каўнаская Калегія / Універсітэт прыкладных навук (Літва).
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе па спасылцы.
Падпісаную ў дэкана / намесніка дэкана і каардынатара заяўку і пакет дакументаў неабходна адсканаваць і даслаць на erasmus@grsu.by да 13 лістапада 2020 года. Папяровы пакет дакументаў прадастаўляць не патрэбна.
Пра неабходнасць моўнага субяседвання праінфармаваць Аддзел міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці па пошце erasmus@grsu.by.
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца да каардынатараў інтэрнацыяналізацыі на факультэце і ў аддзел міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці па, тэлефоне 72-10-57 і на пошту erasmus@grsu.by.