Літаратурная акцыя "Чытаем Купалу разам» адбудзецца 13 сакавіка 2017 года на філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
Арганізатарамі выступілі выкладчыкі кафедры беларускай літаратуры і кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства.
У праграме сустрэчы - чытанне вершаў беларускага паэта, перакладчыка, драматурга і публіцыста Янкі Купалы і «свабодны мікрафон», падчас якога кожны зможа расказаць пра сваё стаўленне да Купалы, яго творчасці і жыцця.
Пачатак акцыі а 12.00 па адрасе: вул. Э. Ажэшка, 22, аўд. 218.
![4191 1](/images/gallery/2017/3/4191_1.jpg)