Спаборніцтвы адбыліся ў праграме Рэспубліканскай універсіяды-2020 з 12 па 16 кастрычніка ў Мінску.
У сваёй падгрупе, атрымаўшы дзве перамогі, каманда Купалаўскага ўніверсітэта выйшла на другое месца ў фінальны этап. У першай гульні фіналу яна саступіла камандзе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта з лікам 0: 2. У матчы за «бронзу» жаночая зборная каманда ГрДУ імя Янкі Купалы сустракалася з камандай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сустрэча завяршылася з лікам 1:1. Дадатковы час не выявіў пераможцу і былі прызначаныя пенальці. Дзякуючы гульні брамніка каманды купалаўцы сталі бронзавым прызёрам Рэспубліканскай студэнцкай футбольнай лігі. Варатар каманды Купалаўскага ўніверсітэта - студэнтка Вікторыя Аўдзейчык - таксама была прызнана лепшым варатаром спаборніцтваў. Трэнер каманды - дацэнт кафедры спартыўных гульняў факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Паўлюць.
![photo 2020 10 16 15 15 29](/images/gallery/2020/10/16futbol/photo_2020-10-16_15-15-29.jpg)
![photo 2020 10 16 15 15 31](/images/gallery/2020/10/16futbol/photo_2020-10-16_15-15-31.jpg)