Сёння адзначаецца Сусветны дзень паэзіі, і купалаўцы адсвяткавалі яго прыгожым мерапрыемствам “Чытаем Купалу разам”. Сёлета мы адзначаем 140-годдзе з Дня нараджэння народнага паэта Беларусі, чыё імя з гонарам носіць універсітэт. Таму ў гэтым годзе атмасфера ў зале была асаблівая.