20 і 21 лютага адбудзецца метадычнае мерапрыемства і творчая сустрэча кіраўнікоў аб'яднанняў літаратурнай творчасці ўстаноў вышэйшай адукацыі і студэнтаў-аўтараў работ па выніках правядзення рэспубліканскага конкурсу літаратурнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі "Аўтограф".
Непасрэдным арганізатарам Рэспубліканскага метадычнага мерапрыемствы і творчай сустрэчы з'яўляецца УА "Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна".
Удзельнікам Рэспубліканскага метадычнага мерапрыемства і творчай сустрэчы будуць выдадзены сертыфікаты.
Праграма мерапрыемства размешчана на сайце БрДУ імя А.С. Пушкіна: www.brsu.by
Заяўку ўдзельніка неабходна падаць да 18 лютага 2019 года па электроннай пошце ovr@brsu.brest.by, паказаўшы прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам), месца працы, пасаду, кантактны тэлефон, e-mail.
Кантактныя тэлефоны арганізатараў:
+375 16 21 69 33, +375 29 721 61 36 Таццяна Мікалаеўна Кошык, начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, каардынатар Рэспубліканскага метадычнага мерапрыемства і творчай сустрэчы;
+375 16 21 65 64, +375 29 751 33 31 Іна Іванаўна Неўдах, педагог-арганізатар студэнцкага клуба.