Аб'яўлены конкурс на падачу заявак у рамках праграмы Erasmus + для супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы на ўдзел у акадэмічнай мабільнасці ў наступных універсітэтах-партнёрах ў 2018/2019 навучальным годзе:
- Каўнаская Калегія/Універсітэт Прыкладных Навук (Каўнас, Літва) – 1 мабільнасць для чытання лекцый;
- Універсітэт Кадзіса (Іспанія) – 1 мабільнасць для чытання лекцый;
- Берлінскі ўніверсітэт імені Гумбальдта (Германія) – 1 мабільнасць для чытання лекцый;
- Універсітэт Кадзіса (Іспанія) – 1 мабільнасць для чытання лекцый;
- Універсітэт сельскагаспадарчых навук і ветэрынарнай медыцыны ў Клуж-Напока (Румынія) – 1 мабільнасць для чытання лекцый;
- Сайменскі Універсітэт Прыкладных Навук: факультэт бізнесу і культуры (Фінляндыя) – 2 мабільнасці для чытання лекцый;
- Політэхнічны ўніверсітэт Валенсіі (Іспанія) – 2 мабільнасці для чытання лекцый;
- Універсітэт Алькала (Іспанія) – 2 мабільнасці для чытання лекцый;
- Політэхнічны інстытут Візеў (Партугалія) – 1 мабільнасць для чытання лекцый;
Прадметныя вобласці, тэрміны падачы дакументаў і падрабязную інфармацыю пра конкурс можна знайсці па спасылцы.
Па кансультацыю можна звяртацца да каардынатараў інтэрнацыяналізацыі на факультэтах і ў аддзел міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці (вул. Ажэшкі, 22, каб. 317а, тел.73-19-54, e-mail: erasmus@grsu.by).