Навука і тэхналогіі гуляюць усё больш значную ролю ў нашым паўсядзённым жыцці, што прыводзіць да ўзрослай цікавасці да навуковых ведаў і важнасці іх папулярызацыі сярод шырокай аўдыторыі, уключаючы маладое пакаленне.
Запрашаем купалаўцаў паглядзець серыю відэалекцый выпускнікоў Школы аб распрацоўцы лекаў, біяхакінгу, тэрмаядзернай энергіі, робататэхніцы і многім іншым.
«Школа папулярызатара навукі» была створана з мэтай падрыхтоўкі спецыялістаў, здольных даступна і цікава расказваць пра складаныя тэмы.
Відэа выступаў даступныя ў плэйлісце, які будзе рэгулярна абнаўляцца.
Даведачна: «Школа папулярызатара навукі» арганізавана Фестывалем навукі.