15 жніўня ў Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў адзіны дзень інфармавання. У рамках мерапрыемства была нададзена асаблівая ўвага пытанням інфармацыйнай бяспекі. Аб важнейшых аспектах гэтай тэмы расказаў начальнік аддзялення інфармацыі і прапаганды аддзела ідэалагічнай работы Гродзенскай пагранічнай групы Іван Бондар.
У сучасным свеце інфармацыя стала неад'емнай часткай нашага паўсядзённага жыцця. Сацыяльныя сеткі, парталы навін, блогі, месэнджэры з'яўляюцца крыніцамі інфармацыі, якая можа як прынесці карысць, так і нанесці шкоду. Таму важна ўмець аналізаваць і фільтраваць дадзеныя, не паддаючыся на хітрыкі дэзінфарматараў.
Дзякуючы змястоўнай лекцыі ўдзельнікі даведаліся, як адрозніць фэйкавую інфармацыю ад дакладнай, як выяўляць прыкметы ілжывых паведамленняў і распазнаваць маніпуляцыі.
Слухачам былі прадстаўлены карысныя сэрвісы і метады для праверкі сапраўднасці крыніц інфармацыі. Абмяркоўваліся асноўныя падыходы да крытычнага ўспрымання інфармацыі і спосабы аналізу яе дакладнасці. Таксама былі разгледжаны метады забеспячэння бяспекі ў лічбавай прасторы, абарона асабістых дадзеных і прадухіленне кіберпагроз.
Гэтае мерапрыемства стала важным крокам у павышэнні інфармацыйнай бяспекі калектыва Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.