Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) адкрывае дзверы да новых ведаў і запрашае купалаўцаў прайсці бясплатны паглыблены курс «Ліцэнзаванне праграмнага забеспячэння, уключаючы праграмнае забеспячэнне з адкрытым кодам».
Навучальны курс дае шырокія перспектывы для спецыялістаў у галіне IT, распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння, юрыстаў і экспертаў у галіне інтэлектуальнай уласнасці.
Чаму варта далучыцца? Гэты курс абяцае не толькі бясплатнае навучанне, але і глыбокія веды ад сусветных экспертаў у галіне ліцэнзавання ПЗ.
Рэгістрацыя на курс адкрыта да 10 верасня 2024 года. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі і рэгістрацыі раім перайсці па спасылцы на нашым партале. Не выпусціце магчымасць узбагаціць свае веды і прафесійныя навыкі ў сферы ліцэнзавання праграмнага забеспячэння!