Начальнік Цэнтра трансферу тэхналогій Алена Апякун прыняла ўдзел у семінары «Інфраструктура развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва ва ўніверсітэце», які прайшоў на базе Парка высокіх тэхналогій у Мінску. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 12 універсітэтаў Рэспублікі Беларусь.
Галоўнай тэмай абмеркаванняў стала стварэнне міжвузаўскай моладзевай прадпрымальніцкай супольнасці StartUp Space сярод студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта, а таксама садзейнічанне стварэнню праектных каманд для рэалізацыі ўласных прадпрымальніцкіх праектаў.
StartUp Space накіраваны на развіццё прадпрымальніцкіх навыкаў у студэнтаў і супрацоўнікаў, актывізацыю ўдзелу ў прадпрымальніцкай дзейнасці, стварэнне ўмоў для рэалізацыі сумесных ініцыятыў і развіцця міждысцыплінарных сувязей паміж ВНУ, навукова-даследчымі інстытутамі, фондамі і прадстаўнікамі бізнес-супольнасці, правядзенне конкурсаў прадпрымальніцкіх праектаў, узаемадзеянне інвестарамі і партнёрамі.
Запрашаем усіх зацікаўленых стаць сябрам каманды StartUp Space! Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Алены Апякун, начальніка Цэнтра трансферу тэхналогій (тэл. 39-58-96, вул. Э.Ажэшкі, 22, каб. 403).