Старшы выкладчык кафедры міжнароднага юрыдычнага факультэта Дзіяна Літвінчук правяла анлайн-лекцыю па тэме «Адміністрацыйныя мытныя правапарушэнні».
Для выхаванцаў прафарыентацыйнага атрада «Будучы мытнік» у рамках прафарыентацыйнай дыялогавай пляцоўкі старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Дыяна Літвінчук правяла анлайн-лекцыю, падчас якой расказала пра спецыфіку прафесіі мытніка.
Навучэнцы праявілі пэўную цікавасць да кваліфікацыі адміністрацыйных правапарушэнняў у сферы мытнай справы і былі запрошаны для далейшага вывучэння профільных дысцыплін на юрыдычны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта.
У рамках дыялогавай пляцоўкі, якая прайшла на базе НДЦ "Зубраня" з прадстаўнікамі Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, былі закрануты пытанні гісторыі мытнай справы нашай краіны.