Конкурс праводзіцца штогод сярод студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і навуковых супрацоўнікаў устаноў вышэйшай адукацыі і навуковых арганізацый ва ўзросце да 35 год. Заяўкі прымаюцца да 30 кастрычніка 2024 года.
Гэты конкурс арганізаваны з мэтай развіцця і інтэграцыі адукацыйнай і навуковай дзейнасці ў галіне інтэлектуальнай уласнасці і садзейнічання прафесійнаму росту моладзі ў гэтай сферы.
У 2024 годзе конкурс «Інтэлект» праходзіць у чатыры этапы: рэгістрацыя і прыём заявак, завочная экспертыза навуковых праектаў, размяшчэнне інфармацыі аб кандыдатах-удзельніках, фінал конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў.
Запрашаем маладых вучоных прыняць удзел у гэтым прэстыжным мерапрыемстве, якое адкрывае шырокія магчымасці для прафесійнага росту і прызнання ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.