XIV Міжнародны навуковы семінар студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з прымяненнем сістэмы відэаканферэнцсувязі "Сучасныя праблемы фінансавага права" адбудзецца 17 мая. Форум збярэ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў юрыдычных факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя), факультэта права Універсітэта ў Беластоку (Рэспубліка Польшча), Гданьскага Універсітэта (Рэспубліка Польшча).
Арганізатарам навуковага мерапрыемства выступіць кафедра міжнароднага права юрыдычнага факультэта.