Прадстаўнікам арганізацый і ўстаноў Ленінскага раёна горада Гродна ўручаны Падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за добрасумленную работу ў перыяд электаральнай кампаніі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел ганаровыя госці – намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Пранюк, старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Хмель, старшыня Гродзенскага Савета дэпутатаў Алег Бялінскі і кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна Ігар Бабыр.
Сярод тых, каму ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за добрасумленную работу ў перыяд электаральнай кампаніі былі дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч, дэкан інжынернага факультэта Дзмітрый Ліннік і дырэктар Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Валковіч.
