22 сакавіка ў Купалаўскім універсітэце ўзнагародзілі пераможцаў Шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды ГрДУ імя Янкі Купалы. У 2024-2025 навучальным годзе алімпіяда праводзілася па 7 вучэбных прадметах: «Біялогія», «Матэматыка», «Хімія», «Гісторыя Беларусі», «Англійская мова», «Руская мова. Руская літаратура» і «Беларуская мова. Беларуская літаратура».
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, начальнік Галоўнага ўпраўлення Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Руслан Абрамчык, дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Вольга Янчурэвіч, дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Андрэй Праневіч, дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Генадзь Гачко, адказны сакратар прыёмнай камісіі, начальнік Цэнтра развіцця кар'еры Ірына Карлюкова.
Усяго ў папярэдніх этапах па 8 профільных алімпіядах прынялі ўдзел 541 чалавек, выканаўшы 681 алімпіяду. Навучэнцы маглі прыняць удзел у папярэднім этапе некалькіх профільных алімпіяд. Расклад складаўся менавіта з улікам такіх магчымасцяў. Удзел у папярэднім этапе адной профільнай алімпіяды прынялі 429 навучэнцаў, двух – 89 навучэнцаў, трох – 18 навучэнцаў, чатырох – 2 навучэнцаў, пяці – 1 навучэнец, сямі – 2 навучэнцаў. Часцей за ўсё гэта два профільныя прадметы ўступных іспытаў па спецыяльнасці, якая цікавіць: гісторыя Беларусі і біялогія, гісторыя Беларусі і руская (беларуская) мова, матэматыка і руская (беларуская мова) або біялогія для дзвюх розных груп спецыяльнасцей.
Найбольш запатрабаванымі прадметамі ва ўдзельнікаў папярэдняга этапу сталі: «Матэматыка» – 212 удзельнікаў, «Англійская мова» – 136 удзельнікаў, «Біялогія» (для спецыяльнасцей факультэта біялогіі і экалогіі) – 78 удзельнікаў.
Найбольшая колькасць удзельнікаў з Гродзенскай вобласці – 43,08%,г. Гродна – 35,81%, з Брэсцкай вобласці – 8,13%, з Мінскай вобласці – 7,27%. З Віцебскай вобласці было 14 удзельнікаў, з Гомельскай вобласці – 12 удзельнікаў, з Магілёўскай вобласці – 5 удзельнікаў, з Расіі – 2 удзельніка.
У заключным этапе 8 профільных алімпіяд, якія прайшлі 22 і 23 лютага, прынялі ўдзел 328 абітурыентаў, якія прыйшлі ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, каб атрымаць магчымасць стаць часткай вялікай і дружнай Купалаўскай сям'і без уступных іспытаў. Больш за ўсё ўдзельнікаў заключнага этапу было ў алімпіядах па матэматыцы – 97 чалавек, па англійскай мове 87, па біялогіі: для спецыяльнасцей факультэта біялогіі і экалогіі – 36 удзельнікаў, для педагагічных спецыяльнасцей – 34 чалавекі.
У заключным этапе Шматпрофільнай алімпіяды прынялі ўдзел абітурыенты з усіх абласцей Беларусі. Найбольшая колькасць удзельнікаў заключнага этапа з г. Гродна – 48,17%, Гродзенскай вобласці – 33,84%, з Брэсцкай вобласці – 8,23%, з Мінскай вобласці – 4,27%. З Гомельскай вобласці было 7 удзельнікаў, з г. Мінска – 5, з Магілёўскай вобласці і Віцебскай вобласці – па 2 удзельнікі, з Расіі – 2 удзельнікі. Пераможцамі шматпрофільнай алімпіяды Купалаўскага ўніверсітэта ў 2025 годзе сталі 127 абітурыентаў: 24 заваявалі дыплом I ступені, 48 – дыплом II ступені і 55 – дыплом III ступені.
Уладальнікі дыпломаў І, ІІ, ІІІ ступені Шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды ГрДУ імя Янкі Купалы змогуць паступіць на 25 з 53 спецыяльнасцей Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы без уступных іспытаў.