Прыняць удзел у канферэнцыі запрашаюцца школьнікі, навучэнцы сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі, а таксама студэнты вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.
У 2020 годзе работа канферэнцыі плануецца па пяці напрамках: алгебра, геаметрыя і матэматычны аналіз; прыкладная матэматыка; камп'ютрныя навукі і праграмаванне; камп'ютрная бяспека; штучны інтэлект.
Як распавялі арганізатары, мэтай канферэнцыі з'яўляецца выяўленне і падтрымка таленавітых і здольных школьнікаў і студэнтаў, захопленых навукай, а таксама іх прафесійная арыентацыя, прыцягненне да навуковай творчасці і даследчай працы.
Удзельнікам неабходна падрыхтаваць індывідуальна або калектыўна навуковую, даследчую, творчую або эксперыментальную працу, а потым прэзентаваць яе вынікі падчас працы канферэнцыі.
Больш падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства можна знайсці тут.
Кантактны тэлефон: (152) 72 43 90
Факс: (0152) 73 0110 (з паметкай «Факультэт матэматыкі і інфарматыкі»)
e-mail: alfa.mf@grsu.by