У Міжнародны дзень студэнта, 17 лістапада 2015 года, адбудзецца фінал юбілейнага ХХ конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод першакурснікаў ГрДУ імя Янкі Купалы – «Alma-mater – любоў з першага курса».
Студэнты чатырох факультэтаў - факультэта біялогіі і экалогіі, факультэта эканомікі і кіравання, юрыдычнага факультэта і факультэта мастацтваў і дызайну - на вялікай сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра (вул. Маставая, 35) прадставяць кампетэнтнаму журы і гледачам свае тэатралізаваныя нумары.
Пачатак конкурса – у 18.30.